МолоКо:
необыкновенный журнал об обыкновенных людях
Уникальный информационный проект расскажет о жизни молодых людей с ограниченными возможностями и их здоровых сверстников по-новому - без патетики, мифов и шаблонов.
МолоКо покажет настоящих людей, настоящие события, настоящие эмоции. Героями и авторами публикаций могут стать обыкновенные люди, каждый из вас.
Маладыя палякі адкладаюць шлюб да 35 гадоў
Многія маладыя палякі прагнуць жыць у іншых краінах, усё радзей ходзяць у касцёл і не спяшаюцца ствараць сям’ю.
Трамвай абмяняў на этналогію
Девятнаццацігадовы Ян Адрабіньскі-Стомпарек родам з польскага Гданьска. Ён навучаецца ў Познані, імкнецца стаць прафесійным этнолагам і антраполагам.
- У дзяцінстве я марыў стаць кіроўцам трамваю, - прызнаецца ён. – Але потым выбраў больш “сур’ёзную” прафесію. Этналогія дапамагае спазнаваць іншыя культуры, лепш разбірацца ў канфліктах, якія ўзнікаюць з удзелам мігрантаў.
Не хапае смеласці і самаходных калысак
Нягледзячы на малады ўзрост, Ян ўдзельнічае ў рабоце адной з грамадскіх арганізацый Гданьска. Частка праектаў гэтага аб’яднання скіравана на людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
Па яго словах, пасля ўваходу Польшы ў Еўрасаюз узровень жыцця палякаў з інваліднасцю пачаў павышацца. Аднак па-ранейшаму на шляху такіх людзей у горадзе шмат перашкод, бар’ераў. Не хапае ўсім і самаходных інвалідных калысак.
- Трэба каб дзеці-інваліды з маленства вучыліся разам з усімі іншымі, - лічыць Ян. – Тады ў маладых людзей з фізічнымі абмежаваннямі будзе менш псіхалагічных бар’ераў, яны не будуць сядзець ў хаце, а выходзіць на вуліцу.
Лепш нарадзіцца ў шматмоўнай сям’і
Сваіх дзяцей Ян збіраецца вучыць замежным мовам з самога маленства.
- Вельмі добра, калі бацькі будуць з розных краін, - гаворыць ён. – Тады дзецям будзе лягчэй стаць шматмоўнымі.
Мультылінгвізм неабходны, каб вандраваць па розных. Сам Ян марыць працаваць у міжнародных арганізацыях і пэўны час пажыць уІндыі і ЗША.
Польшча падхапіла “моду” на познія шлюбы
За апошні час лад жыцця ў Польшчы змяніўся. Напрыклад, заўважае Ян, каталіцкая страціла сваю ранейшую папулярнаць.
- Раней касцёл быў апазіцыяй да камуністычнай улады, - мяркуе ён. – Але камуністы сышлі ў нябыт, разам з гэтым знізілася і ўплывоваць рэлігіі.
Акрамя гэтага палякі падхапілі заходнееўрапейскую “моду” на познія шлюбы.
- Я збіраюся ажаніцца дзесьці ў 35 гадоў, - плануе Ян.
Дагэтуль ён збіраецца рабіць кар’еру, вандраваць, бавіць вольны час з сябрамі і… спаць удосталь.