МолоКо:


необыкновенный журнал об обыкновенных людях


Уникальный информационный проект расскажет о жизни молодых людей с ограниченными возможностями и их здоровых сверстников по-новому - без патетики, мифов и шаблонов.

МолоКо покажет настоящих людей, настоящие события, настоящие эмоции. Героями и авторами публикаций могут стать обыкновенные люди, каждый из вас.

Подробнее...

Главная » МолоКо » Факты » Чаму немагчыма знайсцi «Круглае возера» на карце?

Чаму немагчыма знайсцi «Круглае возера» на карце?

На «Круглым возеры» я была два разы, і вельмі спадзяюся, што апошні раз быў насамрэч не апошнім. Чаму?

Калі б я пісала гэты тэкст пасля свайго першага лагеру, там было б многа рознай ступені ўзнёсласці словаў пра адчуванне эйфарыі ад перажывання новага, ад шчымлівага пачуцця роўнасці ўсіх з усімі, пра радасці каманднай работы і натхнёнай канкурэнцыі, пра цікавых людзей, пра захапленне і павагу да сілы духа, пра світанне над возерам, мокрыя спальнікі, чарнічныя пальцы, ранішнюю флейту і вечаровы дзіджэрыду. Але найперш пра адчуванне таго, што магчыма літаральна ўсё, а любыя абмежаванні існуюць выключна ў галовах.

Цяпер зразумела, што натхніла мяне на паўторнае запаўненне анкеты праз год? Перад другой паездкай я думала, што ведаю, чаго чакаць, і наперад радавалася магчымасці Сустрэчы з людзьмі – носьбітамі досведу, вельмі адрознага ад майго, людзьмі, якія большую частку часу існуюць у іншых, незнаёмых мне кантэкстах: геаграфічных («Круглае возера» вабіць удзельнікаў з вельмі многіх населеных пунктаў Беларусі), сацыяльных, узроставых і гд.

...І, вядома, сустрэчы з людзьмі, чые адрозненні навідавоку. Пасля першага летніка я стала «насцярожанай» да тэмы інваліднасці і таму, нібыта, павінна была пачаць часцей заўважаць людзей з інваліднасцю на вуліцы і ў іншых грамадскіх месцах – так бывае з усім, што ў нейкі момант выходзіць на першы план у нашай карціне свету. Аднак нічога падобнага не адбылося. Ні ў Мінску, ні ў Гродне мне не давялося за апошні год «выпадкова» сустрэць у кавярні/тэатры/банку/парку ніводнага чалавека з інваліднасцю. Улічваючы, што тую ці іншую форму інваліднасці, паводле статыстыкі, мае кожны дваццаты жыхар нашай краіны, ад ненатуральнасці сітуацыі рабілася не па сабе.

Зрэшты, «Круглае возера» – дзівоснае мерапрыемства акурат таму, што дазваляе правесці пераацэнку таго, што раней падавалася «відавочным», «правільным», «натуральным» ці «ненатуральным». Гэта можна праілюстраваць нават на прыкладзе папярэдняга абзацу:

1.   Дзякуючы «Кругламу возеру» цяпер я дакладна ведаю, што галоўныя адрозненні паміж людзьмі палягаюць зусім не ў тым, што першае кідаецца ў вочы.
2.   Я цяпер зусім не ведаю, што лічыць натуральным і заканамерным – таксама дзякуючы «Кругламу возеру». Пасля шматлікіх гутарак з удзельнікамі лагера ў мяне склалася ўражанне, што значную частку рабят з інваліднасцю не так ужо і цікавіць магчымасць прысутнасці ў публічнай прасторы. Альбо цікавіць, але на ўзроўні размоваў, а не актыўных дзеянняў. Атрымліваецца, што «спасение утопающих – дело рук самих утопающих», і калі інваліды кажуць пра жаданне інтэгравацца ў грамадства, то паклапаціцца пра гэта павінны ў першую чаргу яны самі. Заявіць пра патрэбу так, каб пачулі, абазначыць праблему і – вельмі важна – самім жа прапанаваць варыянты яе рашэння.
3.   Першыя два пункты – звязаныя паміж сабой. Так, напэўна, было б утопіяй сцвярджаць, што інваліды не адрозніваюцца ад людзей без інваліднасці. Але сутнасць гэтых адрозненняў робіцца зразумелай не адразу. І ў іх усведамленні «Круглае возера» чарговы раз дапамагае зрабіць крок наперад:) Чаргаванне шалёнай колькасці актыўных камандных заданняў з шалёнай жа колькасцю заданняў хутчэй інтэлектуальнага плану робіць узаемадзеянне вельмі інтэнсіўным. Менавіта пасля такога шчыльнага (як у фізічным, так і ў душэўным плане) знаёмства і з’яўляецца магчымасць рабіць першыя высновы. Так, у працэсе выканання гульнявых практыкаванняў інваліды часам сапраўды дэманстравалі пасіўнасць і некаторую кансерватыўнасць, нежаданне паглядзець на праблему пад новым, нечаканым вуглом. На ўсякі выпадак агаваруся, што ў цэлым усё было як заўсёды: актыўныя людзі праяўлялі сябе актыўна, пасіўныя… як скажуць, і такія былі як сярод удзельнікаў з інваліднасцю, так і без яе. Але і сёлета, і ў мінулым 2015 годзе, у мяне склалася ўражанне, што ў дзэн-будысцкай гульні «А можа так і трэба» перамаглі б хутчэй інваліды.

Некаторымі прычыны такога стану рэчаў дапамагла выявіць заяўленая ў гэтым годзе тэма лагера – сацыялізацыя. Мы стваралі сем’і са строгай іерархіяй, бізнес-структуры, арганізоўвалі працоўныя месцы, наймалі людзей на працу, наймаліся на працу – або не маглі гэтага зрабіць. І паміж справай – можа, гэта і было асноўнай нашай справай – дзяліліся адзін з адным: а як там у жыцці?

А ў жыцці вельмі па-рознаму. Некаторыя гіперклапатлівыя бацькі не ствараюць патрэбнага балансу паміж задавальненнем патрэбы дзіцяці і фрустрацыяй, патрэбнай для развіцця асобы і навыкаў пераадольвання перашкод. У выніку дарослы ўжо чалавек застаецца без той самай «вуды, якой можна налавіць рыбы». Гэта значыць, без уменняў і навыкаў дасягаць мэты. Напрыклад, без навыкаў, якія дазваляюць канкурыраваць на рынку працы, або без умення «прадаць» сябе, прадэманстраваўшы свае моцныя бакі.

Цікава, што некалькі дзён да гэтага мы акурат дыскутавалі на тэму таго, ці дастаткова адной толькі інваліднасці, каб прынятым на працу, і, здаецца, прыйшлі да высновы, што не… Такім чынам, КО дапамагае выпрабаваць тэорыю практыкай :)

Ніколі не забуду, як на практыкаванні «Падводная лодка» (яна тоне, выратавацца могуць не ўсе, і мы мусілі выбраць, каму аддаць шанец на жыццё) нехта прапанаваў пакінуць у падлодцы інвалідаў, маўляў, чаго тут яшчэ круціць… Зрэшты, у стрэсавых умовах абмежаванасці часу, паступовага апускання на дно і неабходнасці выпрацоўкі кансэнсусу, з’яўляліся і іншыя цікавыя прапановы. Так, можна было выратаваць усіх, хто: жанчына, мужчына, малады, стары, дзетны, бяздзетны, разумны. Словам, наглядная дэманстрацыя роўнасці розных  на самым базавым узроўні:)

Вядома, не варта забываць, што бываюць большыя ці меншыя абмежаванні і большыя ці меншыя магчымасці. Але магчымасці ёсць заўсёды: памятаю, як мяне трэсла ад абурэння на некаторых фізічных практыкаваннях у мой першы прыезд: мне здавалася, што арганізатары і трэнеркі здзекуюцца з нас, прапануючы рабіць немагчымыя, небяспечныя, страшныя рэчы за абмежаваны час! Памятаю, з якой асцярожнасцю мы спачатку дакраналіся адзін да аднаго, або як нясмела нехта агучваў просьбы… Мы не ведалі, што праз колькі дзён лёгка зможам змясціцца цэлай камандай на двух квадратных метрах, да таго ж, на адной назе. То штурхаючыся, то робячыся адзін для аднаго неабходнай апорай. Ці што папрасіць пра нешта акажацца не такім і страшным, а ўлічванне патрэб Іншага стане простым аўтаматызмам – усё значна прасцей, чым падавалася.

І вось пра ўсе гэтыя даволі трывіяльныя, насамрэч, рэчы, можна так ніколі ў жыцці і не задумацца, не сутыкнуўшыся з імі і не перажыўшы іх непасрэдна. На КО ж ранейшая карціна свету ўсяго за дзесяць дзён значна ўзбагачаецца. Ад атрыманых за такі кароткі час уражанняў і роздумаў, бывае, кружыцца галава, але лес, возера, вячэрняе вогнішча, начное зорнае неба робяць сваю справу: чароўным чынам інтэнсіўная праца адчуваецца хутчэй як актыўны адпачынак :)

Як вядома, на самой справе Круглае возера немагчыма знайсці на карце. Тым не менш, назва лагера-семінара цалкам адпавядае фармату. «Круглае возера» прапануе тыя ж опцыі, што і круглы стол караля Артура: магчымасць раўнапраўнага ўдзелу і абмену, пошуку сумеснага рашэння ці смелага прызнання яго адсутнасці, урэшце, магчымасць быць убачаным і пачутым – альбо чуць і бачыць.

Ёсць адно магічнае практыкаванне, якое дазваляе вызначыць ступень гэтай самай гатоўнасці ўспрыняць Іншага (як мінімум на бягучы дзень, дакладнасць 99%, назіранні праводзіліся ужо 20 разоў!). Трэба глыбока ўздыхнуць, заплюшчыць вочы, максімальна настроіцца на тых, хто побач – і называць адну за адной лічбы, не збіўшыся і не перабіўшы іншага. Апошняя лічба і паказвае здольнасць да ўзаемадзеяння: першы дзень мы спыніліся на 8, бліжэй да канца сягалі далёка за 35. Ці трэба яшчэ нешта казаць?..

    Надзея Кiслая

    Колясочник может стать скаутом
    Здоровые не обязаны помогать инвалидам
    Неравнодушные люди: инструкция по организации добрых дел

    Write a comment

    • Required fields are marked with *.

    If you have trouble reading the code, click on the code itself to generate a new random code.